Пасяджэнне метадычнага аб’яднання музычных кіраўнікоў дашкольных устаноў прайшло ў дзіцячым садку № 2. Яго тэма “Музычныя забавы з выкарыстаннем беларускага фальклору як сродак азнаямлення з беларускай мовай дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту” – была актуальна і цікава для слухачоў.Пра беларускі дзіцячы фальклор і яго выкарыстанне ў музычным выхаванні дашкольнікаў расказала музычны кіраўнік дашкольнай установы № 37 Шакель В.І.


Музычны кіраўнік дашкольнай установы № 2 Шлюбская К.А. разам з выхавальнікамі падрыхтавалі для дзяцей цікавае падарожжа ў госці да бабулі Васіліны. Яскравым момантам для малят стала “катанне на кані”. Дзеці другой малодшай групы не толькі ўспрымалі беларускае маўленне дарослых, але і самі праспявалі беларускую песню, пагулялі ў беларускія гульні.

У другой часцы паседжання музычныя кіраўнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з беларускімі фальклорнымі міфалагічнымі персанажамі (прэзентацыя музычнага кіраўніка яслей-сада № 36 Савасцьянавай В.А.), а таксама папрактыкавацца ў скаданні сцэнарыяў забаў, накіраваных на далучэнне дашкольнікаў да беларускай мовы і культуры беларускага народу.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання Ігнацьева І.У.